У Рэчыцы муж замовіў забіць 34-гадовую жонку за 5 тыс. даляраў

1-наручники-тюрьма-решеткаКрымінальная справа аб заказным забойстве 34-гадовай жыхаркі Рэчыцы перададзена ў суд. Пра гэта паведамілі ў УСК па Гомельскай Вобласці. Цела ахвяры 16 красавіка  выявіла яе маці ў двары дома.

Па падазрэнні быў затрыманы 46-гадовы муж забітай. Ён катэгарычна адмаўляў дачыненне да забойства жонкі. На наступны дзень быў затрыманы яшчэ адзін падазраваны – жыхар Рэчыцкага раёна 1965 нараджэння.

Як устаноўлена, у 2014 годзе яшчэ годзе муж прыняў рашэнне аб забойстве жонкі, каб атрымаць маёмасць, набытую ў шлюбе. У пачатку 2015 ён замовіў забойства за 5 тыс. даляраў раней судзімаму брату сваёй першай жонкі. Быў старанна распрацаваны план, але ажыццявіць яго злачынцы змаглі толькі з другой спробы.

Муж з’ехаў з дому на аўтамабілі з асабістым кіроўцам і, забяспечваючы сабе алібі, сустракаўся з людзьмі. Каля 8.30 кілер пад выглядам работніка газавай службы пракраўся ў яго дом і папрасіў гаспадыню паказаць у двары газавы лічыльнік. Ён напаў на яе і забіў нажом. Жанчына памерла на месцы здарэння.

Мужчына інсцэніраваў рабаванне – сарваў залатыя ўпрыгажэнні, раскідаў ў доме рэчы. Праз некалькі гадзін ён атрымаў ад заказчыка частка абяцанай сумы.

Пасля забойства муж, які працаваў у рытуальнай службе, сам забіраў з морга цела забітай.

Забойцу выставілі абвінавачанне па п.п.6, 12 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з карыслівых меркаванняў, па найму) і ч.1 арт.205 (крадзеж) КК, а заказчыку – па ч. 4 арт.16, п.12 ч.2 арт.139 (арганізацыя забойства з карыслівых меркаванняў, па найму) КК.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі