Удзельнікі Сінода Біскупаў аб сям’і прадставяць чарнавік фінальнага дакумента

сінодУ Ватыкане 20 кастрычніка завяршыўся трэці этап працы 13 лiнгвiстычных групаў удзельнікаў Сінода Біскупаў, падчас якога абмяркоўвалася заключная частка чарнавіка выніковага дакумента Сінода – «Instrumentum laboris».

Нягледзячы на тое, что на Сінодзе выказваюцца неадназначныя і супярэчлівыя меркаванні, удзельнік Сінода Біскупаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэслівае, што падчас працы ў групах “не было нiякай панiкi, дыскусiі ў маёй моўнай групе носiлi працоўны характар i праходзiлi ў духу дыялогу i супольнай адказнасцi за лёс сям’і, хаця i былi розныя супярэчныя меркаванні”, паведамляе catholic.by.

Таксама арцыбіскуп падкрэслівае, што, нягледзячы на тое, што не ва ўсіх групах праца праходзіла ўраўнаважана, усе герархі кiравалiся прынцыпам пастырскага вымярэння працы Сінода.

“Трэцяя частка «Instrumentum laboris» мае найбольш практычнае прымяненне ў пастырскай дзейнасцi, – падкрэслівае арцыбіскуп, – таму ўсе канцэнтравалiся на тым, як, захоўваючы дактрыну, дапамагчы сем’ям, якiя знаходзяцца ў крызiсе, прымяняючы прынцып бязмежнай Божай мiласэрнасцi”.

Што тычыць магчымасці прыняцця святой Камуніі для разведзеных сужэнкаў, а таксама тых, хто жыве ў несакрамэнтальных саюзах, тут, па словах мітрапаліта Кандрусевіча, “недастаткова сентыментальных аргументаў, Божы закон застаецца законам, яго нiхто не адмяняў i яго неабходна захоўваць”.  Адначасова герарх кажа пра не да канца выкарыстаныя магчымасці пацверджання несапраўднасцi першага сужэнства, і пра тое, што Касцёл мае намер ісці ў кірунку спрашчэння працэдуры прызнання шлюбу несапраўдным.

Таксама мітрапаліт Кандрусевіч распавёў, што адной з галоўных тэмаў дыскусіяў “быў клопат аб адэкватнай падрыхтоўцы маладых да шлюбу. Выказвалiся меркаваннi аб неабходнасцi адпаведнай перадшлюбнай катэхізацыi. Моцным рэхам адгукнулася прапанова суправаджэння маладых сужэнстваў, асаблiва ў першыя гады сумеснага жыцця”.

У групах абмяркоўваўся пазiтыўны аспект мiжканфесiйных сужэнстваў i прапаноўвалася падрыхтаваць для iх асобны абрад шлюбу.

22 кастрычнiка фінальны дакумент будзе прадстаўлены Айцам Сiнода для вывучэння, выказвання заўвагаў i ўнясення паправак. 24 кастрычнiка ён будзе прадстаўлены на галасаванне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі