Аляксандр Лукашэнка перадаў падарунак Папу Францішку

подарокПрадстаўнік Ватыкана ў Беларусі, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, 22 кастрычніка сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам. Падчас сустрэчы арцыбіскуп Гуджэроцці перадаў пантыфіку падарунак ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі – абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».

Падораны прэзідэнтам абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы працы па дрэвe, як мае назву “сожская скань”, паведамляе catholic.by.

Пантыфік запэўніў Апостальскага Нунцыя ў тым, што высока цэніць гэта жэст і перадае высокаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці разам з апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу.

Падчас папярэдняй сустрэчы з Папам Апостальскі Нунцый папрасіў яго асвяціць краевугольны камень для новага гомельскага касцёла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі