Ізраільскага прэм’ера абвінавачваюць у змяншэнні ролі Гітлера ў Халакосце

НетаньяхуПрэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху 21 кастрычніка падчас візіта ў Германію быў вымушаны каментаваць сказаныя напярэдадні словы пра тое, што да ідэі Халакоста нацыстаў у 1941 годзе падштурхнуў адзін з лідараў падмандатнай Палестыны – муфтый Іерусаліма Хадж Амін аль-Хусэйні.

Выступаючы 20 кастрычніка на Сусветным сіянісцкім кангрэсе, Нетаньяху сказаў, што намеры Гітлера ў дачыненні да габрэяў абмяжоўваліся высылкай іх з Еўропы, на што муфтый Іерусаліма, давёўшы, што ў гэтым выпадку паток габрэяў хлыне ў Палестыну, параіў лідару нацыстаў: “Спалі іх”, паведамляе bbc.com.

Вядучы гісторык ізраільскага мемарыяла ахвяраў Халакоста “Яд ва-Шэм” у Іерусаліме, прафесар Дзіна Порат, сцвярджае, што Нетаньяху занадта вольна абыходзіцца з гістарычнымі фактамі: «Сустрэча адбылася пасля шэрагу падзеяў, якія ўжо паказвалі на нацысцкую кампанію па знішчэнні габрэяў».

Лідар ізраільскай апазіцыі Ісаак Херцаг заяўляе, што словы Нетаньяху граюць на руку тым, хто адмаўляе Халакост.

Генеральны сакратар Арганізацыі вызвалення Палестыны Саэб Эрыкат абвінаваціў Нетаньяху ў тым, што той “так моцна ненавідзіць палестынцаў, што гатовы зняць з галоўнага ваеннага злачынцы ў гісторыі, Адольфа Гітлера, адказнасць за забойства шасці мільёнаў габрэяў”.

У якасці аргументу сваіх словаў Нетаньяху прыводзіць паказанні намесніка Гітлера – Эйхмана – на Нюрнбергскім працэсе: “Муфтый сыграў ролю ў рашэнні ўрада Германіі знішчыць еўрапейскіх габрэяў, важнасць якой нельга не ўлічваць. Ён неаднаразова прапаноўваў розным людзям ва ўладзе, – а да Гітлера ён ўступаў у кантакт з Рыбентропам і Гімлерам, – знішчыць еўрапейскае габрэйства. Ён лічыў гэта зручным вырашэннем палестынскай праблемы”.

У гады Другой сусветнай вайны Хадж Амін аль-Хусэйні выступаў на баку нацыстаў, а пазней знаходзіўся ў вышуку па абвінавачанні ў ваенных злачынствах, але перад Нюрнбергскім працэсам ён так і не паўстаў. Ён памёр у 1974 годзе ў Бейруце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі