Колькасць катоў і сабакаў у адной кватэры будзе абмежаваная

законСавет міністраў Беларусі 22 кастрычніка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект “Аб абыходжанні з жывёламі”.

Дакумент прадугледжвае абавязковую рэгістрацыю і ідэнтыфікацыю жывёлаў. Выводзіць сабакаў (акрамя шчанюкоў ва ўзросце да шасці месяцаў і сабакаў ростам ў карку да 35 см) з кватэраў і жылых дамоў можна будзе толькі на ланцужку і ў напысніку, паведамляе belta.by.

Законапраект абмяжоўвае колькасць жывёлаў, якія ўтрымліваюцца ў кватэры адначасова. У асобных кватэрах шматкватэрных дамоў з адным ўласнікам дапускаецца ўтрыманне не больш за дзве жывёліны (аднаго сабакі і адной коткі, альбо двух котак, альбо двух сабакаў). У кватэрах, дзе пражываюць некалькі уласнікаў, дапускаецца ўтрыманне не больш за аднога сабаку ці котку на сям’ю кожнага з іх пры згодзе ўсіх паўналетніх асобаў, якія жывуць у гэтай кватэры.

Абавязковай рэгістрацыі будуць падлягаць хатнія сабакі і каты, а таксама іх нерэалізаваны прыплод, які дасягнуў чатырохмесячнага ўзросту. Рэгістрацыя будзе праводзіцца бясплатна спецыялізаванымі арганізацыямі пасля падачы заявы ў дзесяцідзённы тэрмін з дня набыцця жывёлаў.

Развядзенне жывёлаў-кампаньёнаў можа ажыццяўляцца арганізацыямі і прадпрымальнікамі ў гадавальніках. Дапускаецца развядзенне ў хатніх умовах сабакаў (за выключэннем сабакаў патэнцыйна небяспечных пародаў) і катоў заводчыкамі (акрамя прадпрымальнікаў), а таксама развядзенне іншых жывёлаў-кампаньёнаў з захаваннем спецыяльных правілаў і патрабаванняў, у тым ліку – па абмежаванні колькасці. Не дапускаецца развядзенне ў хатніх умовах сабакаў і катоў да рэалізацыі іх папярэдняга прыплоду.

Забараняецца размяшчэнне гадавальнікаў у кватэрах шматкватэрных жылых дамоў, аднакватэрных жылых дамах і на прыдомавай тэрыторыі.

Дакумент тлумачыць парадак эўтаназіі жывёлаў і абыходжання з іх трупамі, стварэнне гасцініцаў і прытулкаў для гадаванцаў, а таксама перавозкі жывёлаў і праездзе з імі ў транспарце агульнага карыстання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі