Мілінкевіч на форуме ЕРР: трэба захаваць у беларусаў «смак Еўропы» і еўрааптымізм

партииУ гэтым годзе Еўрапейская народная партыя (ЕРР) праводзіць свой галоўны форум у Мадрыдзе. У фокусе ўвагі еўрапейскай палітыкі праблема бежанцаў, а таксама Украіна і Сірыя.

Беларусь на Кангрэсе ЕРР прадстаўляюць Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Аляксандр Мілінкевіч.

“Мы не ў шорт-лісце прыярытэтаў. Таму асноўная ўвага – працы ў кулуарах і на двухбаковым узроўні”, – адзначыў лідар АГП, паведамляе ucpb.org. Паводле яго слоў, стратэгія ў тым, каб вярнуць людзям права выбару праз свабодныя, сумленныя выбары і правядзенне сістэмных рэформаў, каб скараціць адставанне Беларусі, якое павялічваецца.

Лябедзька таксама сказаў, што сярод часткі еўрапейскіх палітыкаў існуе меркаванне, што цяперашні беларускі прэзідэнт – гарант незалежнасці Беларусі, але гэта “міф, які неабходна выціскаць з галоў еўрапейцаў”.

Старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч адзначыў у выступе на форуме, што суседзі Беларусі ўжо вярнуліся ў Еўропу, або праз пакуты і ахвяры імкнуцца ў еўрапейскую сям’ю, а Беларусь “застыла ў нявызначанасці”.

На думку Мілінкевіча, ні ў якім разе Еўропа не павінна гаварыць Беларусі: “ў вас няма дэмакратыі – да пабачэння, як будзе, прыходзьце”. ЕС патрэбна доўгатэрміновая стратэгія працы з Беларуссю, а не часовая тактыка, заявіў ён, паведамляе pyx.by.

Трэба захаваць у беларусаў «смак Еўропы» і еўрааптымізм», дадаў лідар Руху «За Свабоду».

Ён нагадаў, што беларусы атрымліваюць больш за ўсіх у свеце шэнгенскіх візаў і адначасова плацяць за гэта самую высокую цану ў свеце.

Аляксандр Мілінкевіч прапануе дзейнічаць з дапамогай максімальнай адкрытасці для грамадства і пакрокавага збліжэння з афіцыйным Мінскам. Трэба інвеставаць у рэформы ў Беларусі, у малы бізнес, правы чалавека, грамадзянскую супольнасць, еўрапейскую адукацыю, культуру для фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці, і перш за ўсё ў моладзь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі