На канферэнцыі хвалы і пакланення ў “Царкве Ісуса Хрыста” запаляць агонь унутры вернікаў

зажгиКанферэнцыя хвалы і пакланення “Запалі агонь ўнутры мяне” пройдзе 20-21 лістапада ў мінскай поўнаевангельскай “Царкве Ісуса Хрыста”.

Для зручнасці ўдзельнікаў 20 лістапада ў 18:30 і 21 лістапада ў 09:30 на станцыі метро «Каменная горка» будуць пададзеныя аўтобусы. Кантакты для папярэдняй рэгістрацыі можна знайсці тут.

Праграма канферэнцыі ўключыць у сябе тры блокі: першыя два блокі будуць складацца з праслаўлення, хвалы, прароцкага пакланення, малітвы, трэці блок будзе ўяўляць з сябе малітву за ўсіх жадаючых.

У “Царкве Ісуса Хрыста” будуць вучыць супрацьстаяць гвалту ў школах

Таксама 27 кастрычніка “Царква Ісуса Хрыста” правядзе навучальны трэнінг «Не гвалту: абяззброіць прыніжэньне сярод моладзі!». Трэнінг адбудзецца па праграме «Рух Нітка», задача якога – навучыць супрацьстаяць здзекам і знявагам у школах і іншых навучальных установах.

Трэнінг праводзіць каманда “Хілсанг-Кіеў”. Неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі