У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў царкоўна-бібліятэчнага конкурса

библиотекаУ Мінску 21 кастрычніка пачаў працу III Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры», арганізаваны міністэрствам культуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквой.

У межах цырымоніі адкрыцця кангрэса епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін уручыў узнагароды пераможцам I Рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнага асветы і выхавання», якія занялі першае месца, паведамляе borisoveparhia.by.

Граматы Патрыяршага Экзарха, абразы і камплекты кніг атрымалі Гомельская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.І. Герцэна (намінацыя “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”), Камянецкая цэнтральная раённая бібліятэка імя У.М. Ігнатоўскага (намінацыя “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”), бібліятэка Сімяонаўскага храма ў Камянцы (намінацыя “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”) , Барысаўская цэнтральная бібліятэка імя І.Х. Каладзеева (намінацыя “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцяў”), цэнтралізаваная бібліятэчная система ў Баранавічах (намінацыя “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”).

Узнагароды прызёрам конкурса, якія занялі другія і трэція месцы, а таксама атрымалі заахвочвальныя граматы, будуць уручаныя 22 кастрычніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі