У Полацк едзе праваслаўны фестываль “Кладезь”

стеклоУ Полацку з 26 кастрычніка па 3 лістапада пройдзе фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”, які ўключае ў сябе духоўна-асветніцкую праграму і выставу-кірмаш.

Асноўнай пляцоўкай фестывалю стане Палац культуры ААТ “Полацк-Шкловалакно”. Цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 26 кастрычніка ў 12:00. Асобныя мерапрыемсты пройдуць ва ўстановах адукацыі і культуры і ў Полацкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, паведамляе belta.by.

У межах фестывалю будзе паказаны дакументальны фільм “Два Андрэі”, зняты ў гэтым годзе рэжысёрам Галінай Адамовіч і ўганараваны шэрагам адзнакаў на каталіцкім і праваслаўным кінафестывалях. Фестывальны кінасеанс запланаваны ў ПК на 27 кастрычніка ў 18:00.

На выставе-кірмашы будуць арганізаваныя прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”, можна будзе набыць вырабы ручной працы з манастырскіх майстэрняў, кнігі і дыскі, сувеніры і прадметы ўпрыгожвання дома, манастырскі хлеб розных гатункаў, ацаляльныя гарбаты.

У полацкім Сафійскім саборы праходзяць “Званы Сафіі”

18 кастрычніка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора пачаўся юбілейны XX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» з удзелам выканаўцаў арганнай і камернай музыкі з Беларусі і краінаў Еўропы. Фестываль працягнецца да 22 лістапада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі