Улады Вільні дазволілі праводзіць гей-парад на праспекце Гедыміна

вильнюсЛітоўская ліга геяў 21 кастрычніка атрымала адабрэнне мэрыі Вільні на тое, каб у чэрвені 2016 года зноў правесці шэсце «За роўнасць» Baltic Pride. Меркавана, гей-парад пройдзе на праспекце Гедыміна і ў Бернардзінскім садзе.

Як паведамляе ЛЛГ, шэсце плануецца правесці ў суботу, 18 чэрвеня, перадае DELFI.

Пасля шэсця па праспекце Гедыміна намячаецца мітынг у Бернардзінскім садзе. Згодна з праграмай, мерапрыемствы працягнуцца з 12 да 18 гадзін, чакаецца каля 1 тыс. удзельнікаў.

Да гэтага гей-парад у Вільні праводзіўся двойчы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі