Іспанскія сацыялісты хочуць адмяніць рэлігійную адукацыю ва ўсіх школах краіны
Пэдра Санчэс, лідар Сацыялістычнай рабочай партыі Іспаніі, найбуйнейшай апазіцыйнай партыі краіны, заявіў, што ў выпадку перамогі на парламенцкіх выбарах у снежні яго партыя выключыць рэлігійныя курсы з праграм як дзяржаўных, так і прыватных школ.
Згодна з партыйнай платформай, нават прыватныя школы змогуць выкладаць рэлігію толькі ў якасці факультатываў.
Прадстаўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Іспаніі Хасэ Марыя Гіль Тамаё адзначыў у сваім інтэрв’ю сетцы радыёвяшчання COPE, што нягледзячы на тое, што школы абавязаны прадастаўляць магчымасць вывучэння рэлігіі, вучні і іх бацькі ў праве выбіраць, наведваць ім гэтыя заняткі ці не.
У адказ на заявы сацыялістаў, што ў выпадку іх перамогі на выбарах адзнакі за курс асноў рэлігіі не будуць уключацца ў сярэдні бал вучняў, кс. Тамаё нагадаў, што простыя іспанцы, асноўны электарат СРПІ, у асноўным з’яўляюцца каталікамі і што партыя «сама сабе стварае праблемы».
Зараз кіруючай партыяй Іспаніі з’яўляецца кансерватыўная, хрысціянска-дэмакратычная Народная Партыя. У апошні раз сацыял-дэмакратычная СРПІ была ва ўладзе з 2004 па 2011 гады, прэм’ер-міністрам краіны ў той перыяд быў Хасэ Радрыгес Сапатэра.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)