Пуцін раскрыў дэталі перамоваў з Асадам

путинПрэзідэнт Сірыі Башар Асад заявіў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, што падтрымае дапамогу Расіі сірыйскай апазіцыі, гатовай ваяваць супраць тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”.

Пра гэта Уладзімір Пуцін паведаміў на пасяджэнні дыскусійнага клуба “Валдай” у Сочы, перадае euronews. Перамовы Пуціна з Асадам прайшлі ў Маскве 20 кастрычніка.

Пуцін распавёў, што ў гутарцы з Асадам спытаў яго, як той ўспрыме, калі Расія знойдзе ў Сірыі нават узброеную апазіцыю, але гатовую  рэальна ваяваць з ІД, і падтрымае іх у барацьбе з тэрарыстамі гэтак жа, як і сірыйскае войска.  Асад адказаў: “Стаўлюся да гэтага станоўча”.

Па словах Пуціна, мэта Расіі ў Сірыі – стварыць умовы для пачатку палітычнага працэсу ўрэгулявання. Ён лічыць, што ЗША хочуць пазбавіцца ад прэзідэнта Сірыі Асада, а Расея імкнецца перамагчы тэрарызм.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі