Санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў замарозяць з 31 кастрычніка

санкцииРашэнне аб тым, каб прыпыніць на чатыры месяцы санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, у ліку іншага і супраць прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, пачне дзейнічаць з 31 кастрычніка 2015 года.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі, плануецца, што пісьмовая працэдура прыняцця такога рашэння на ўзроўні кіраўнікоў пасольстваў будзе праходзіць 29 кастрычніка. Затым рэзюмэ будзе апублікавана. Рашэнне ўступіць у законную моц з 31 кастрычніка. Дзеянне дакумента будзе доўжыцца да канца лютага.

Пры гэтым санкцыі працягнуць дзейнічаць у дачыненні да чатырох беларускіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў датычнасці да палітычных забойстваў – Юрыя Сівакова, Віктара Шэймана, Дзмітрыя Паўлічэнкі і Уладзіміра Навумава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі