РПЦ будзе змагацца з распаўсюдам неапаганства

неоСінод Рускай Праваслаўнай Царквы, які пачаўся 22 кастрычніка, надасць асаблівую ўвагу барацьбе з распаўсюджваннем неапаганства. Для супрацьстаяння тэндэнцыі да пашырэння рэканструкцыі паганства будзе распрацаваны план духоўнага акармлення найбольш уражлівых да яе сацыяльных групаў.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Уладзімір Лягойда паведаміў пра моцную занепакоенасць герархаў Сінода распаўсюджваннем неапаганства. Напярэдадні на Сінодзе ішла гаворка аб неабходнасці працаваць з моладдзю, спартоўцамі, супрацоўнікамі праваахоўных органаў і зняволенымі, — менавіта гэтыя сацыяльныя групы, як паказвае практыка, з’яўляюцца «групамі рызыкі», паведамляе ria.ru.

Асаблівую трывогу выклікае, па словах Лягойды, модная сёння рэканструкцыя паганства: «Мы лічым гэта псеўда-рэканструкцыяй, бо, напрыклад, пра паганства Старажытнай Русі няма ніякіх пісьмовых крыніцаў. З гістарычнага гледзішча ўсе гэтыя рэчы немагчымыя».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі