У мячэці ў Нігерыі ад выбуху загінулі шэсць чалавек

нигерияУ мячэці горада Майдугуры на паўночным усходзе Нігерыі 23 кастрычніка смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. Ад выбуху загінулі шэсць чалавек, яшчэ 17 параненыя.

Выбух прагучаў падчас ранішняй малітвы, паведамляе bbc.com.

Паводле неафіцыйных звестак, у мячэці прагучалі не адзін, а два выбухі, называецца таксама большая колькасць загінуўшых.

На мінулым тыдні некалькі дзясяткаў чалавек загінулі падчас аналагічнага тэракту. Тады смяротнік прывёў у дзеянне два выбуховыя прыстасаванні.

За дзень да гэтага ў горадзе былі здзейсненыя яшчэ тры выбухі, у выніку якіх загінулі як мінімум чатыры чалавекі.

Майдугуры – найбольш часты аб’ект нападаў ісламісцкай групоўкі “Бока Харам”, якая называе сябе Заходнеафрыканскай правінцыяй «Ісламскай дзяржавы».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі