У Скідзелі святар са школьнікамі спрабавалі зразумець прычыны вандалізму

вандализмНастаяцель скідзельскага праваслаўнага храма Святых навапакутнікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай пратаіерэй Кірыл Блізнюк 21 кастрычніка прыйшоў да дзевяцікласнікаў СШ № 1 з тэматычнай гутаркай «Вулічны вандалізм і віды яго праяваў».

Разам са святаром школьнікі спрабавалі зразумець – што штурхае чалавека на разбурэнне прыгажосці і пладоў працы іншых, а таксама паглядзелі ролікі пра тое, як учынкі вандалаў абязвечваюць навакольны свет, паведамляе orthos.org.

У Бярозаўскай пачатковай школе 20 кастрычніка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход з удзелам благачыннага цэркваў Бярозаўскай акругі пратаіерэя Георгія Шаўцова, паведамляе ekklisia.by.

У аграгарадку Аношка пад Нясвіжам настаяцель храма святой праведнай Ганны іерэй Васіль Краяў правёў з пяцікласнікамі сельскай школы тэматычную гутарку «Сімвал хрысціянства», распавёўшы аб розных аспектах крыжа і яго нашэння.

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 20 кастрычніка адбылося паседжанне клуба духоўна-маральнага выхавання падлеткаў і моладзі «Ноеў каўчэг» з удзелам дзевяцікласнікаў СШ № 4. Удзел у гутарцы на тэму «Сэнс жыцця: як яго не страціць?» за чаяваннем узяў кіраўнік духоўнага цэнтра «Існасць», благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі пратаіерэй Аляксандр Данчанка, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі