Ізраільскія паліцэйскія застрэлілі палестынца, які напаў на КПП

палестинаНа поўначы Заходняга берага ракі Іярдан 24 кастрычніка ізраільскія паліцэйскія застрэлілі палестынца, які напаў з нажом на ахову КПП.

Напярэдадні палестынцы кінулі бутэльку з запальнай сумессю ў ізраільскі аўтамабіль, у выніку чаго пацярпелі маці і двое дзяцей, чатырохгадовая дзяўчынка атрымала сур’ёзныя апёкі, паведамляе ВВС.

У чацвер дзяржсакратар ЗША Джон Кэры сустрэўся з ізраільскім кіраўніцтвам і заклікаў абодва бакі спыніць узаемныя правакацыі.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што серыя нападаў на ізраільцянаў была справакаваная палестынскім лідарам Махмудам Абасам і рухам ХАМАС.

З пачатку кастрычніка дзясяткі ізраільцянаў былі забітыя і атрымалі цяжкія раненні ў выніку хвалі адзіночных нападаў з боку палестынцаў, узброеных, часцей за ўсё, нажамі і адкруткамі.

У адказ каля 50 узброеных палестынцаў былі застрэленыя ізраільскімі сіламі бяспекі.

Хваля гвалту стаў прычынай часовага закрыцця доступу да часткі святыняў Іерусаліма, што выклікала абурэнне мусульманаў.

23 кастрычніка традыцыйная пятнічная малітва палестынцаў ў горадзе прайшла без здарэнняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі