Лаўроў: Масква дапаможа сірыйскай апазіцыі
Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў і яго егіпецкі калега Самех Шукры 24 кастрычніка дамовіліся аб супрацоўніцтве ва ўрэгуляванні сірыйскага канфлікту.
Напярэдадні расійскі міністр і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры правялі ў Вене перамовы па сітуацыі ў Сірыі, паведамляе BBC.
Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая прадаставіць падтрымку байцам сірыйскай апазіцыйнай групоўкі “Сірыйская свабодная армія” з паветра ў раёнах, дзе ідуць баі з джыхадыстамі.
Лаўроў падкрэсліў, што Расія хоча ўлічваць не канкрэтна інтарэсы аднаго Башара Асада альбо канкрэтна інтарэсы якой-небудзь апазіцыі, а выключна інтарэсы Сірыі: «Для Сірыі важна, каб была мірная абстаноўка, як мага хутчэй скончылася вайна, і каб тэрарысты не атрымалі шанцу захапіць уладу ў Дамаску, ды і ў любой іншай частцы Сірыі».
“Сірыйская свабодная армія” атрымлівала падтрымку краінаў Захаду, аднак з 30 верасня, калі Расія пачала наносіць авіяўдары па сірыйскай тэрыторыі, яе пазіцыі, па шэрагу сведчанняў, траплялі пад расійскія абстрэлы.
На Захадзе шматразова гучалі заявы пра тое, што расійскія бамбёжкі не робяць шкоды ІДІЛ. Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расію ў тым, што яна не бачыць розніцы паміж “Ісламскай дзяржавай” і памяркоўнымі апазіцыянерамі рэжыму Башара Асада. З асуджэннем ваеннага ўмяшання Расіі выступаў і брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран.
Камандуючы антыідылаўскай кааліцыі падаў у адстаўку
Амерыканскі генерал Джон Ален, камандуючы сіламі міжнароднай кааліцыі, якая вядзе аперацыі супраць “Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сірыі, сыходзіць у адстаўку.
Алена, які займаў гэты пост больш за год, зменіць яго намеснік Брэт Макгарк.
Хоць генерал аб’яднаў пад сваім пачаткам кааліцыю з падраздзяленняў узброеных сіл 65 краін, амерыканская палітыка ў Сірыі падвяргаецца рэзкай крытыцы.
Апаненты крытыкуюць замарозку праграмы па навучанні і ўзбраенні сіл умеранай апазіцыі ў Сірыі, а таксама рэакцыю ЗША на ваеннае ўмяшанне Расіі ў гэтай краіне.
Раней генерал марской пяхоты Джон Ален камандаваў сіламі ЗША і кааліцыі садзейнічання бяспекі ў Афганістане.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)