Прарэктар МінДА змяніў епіскапа Стэфана на пасадзе старшыні камісіі па кананізацыі
Зацвярджэнне рашэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы аб вызваленні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана ад пасады старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых адбылося 23 кастрычніка. Новым старшынёй камісіі прызначаны прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі па выхаваўчай працы архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Напярэдадні пастановай Сінода РПЦ архімандрыт Нікадзім быў уключаны ў склад Сінадальнай камісіі БПЦ па кананізацыі святых, паведамляе church.by.
Штогод 19 снежня БПЦ будзе маліцца аб зняволеных
Таксама зацверджанае рашэнне Сінода БПЦ аб усталяванні 19 снежня днём асаблівай малітвы аб зняволеных. Прапанову аб усталяванні ў межах Беларускага Экзархата адзінага дня малітвы аб зняволеных ўнес старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па турэмным служэнні іерэй Георгій Лапухоў.
Рашэннем Сінода БПЦ зацверджаныя новыя рэдакцыі акафіста Найсвяцейшай Багародзіцы «Неўпівальная Чара», акафіста Сумленнага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, трапароў і кандакаў святапакутніку Сергію (Скварцову), прапачэснаму Аляксію Зосімаўскаму, праведнаму Пятру Уладзімірскаму, прапачэснапакутніку Варлааму Белогорскаму, прапачэснапакутнікам Белагорскім.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)