Гродзенскі пастар прапаведаваў у царкве вальдэнсаў у Мілане

OLYMPUS DIGITAL CAMERAПастар гродзенскай лютаранскай супольнасці святога Яна Уладзімір Татарнікаў і лідэр гарадской пралайф-арганізацыі Ларыса Якавюк узялі ўдзел у эка-канферэнцыі «Царква для планеты», якая праходзіла 24-28 верасня ў Мілане.

Падчас канферэнцыі прадстаўнікі розных цэркваў з Францыі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі, Румыніі і Беларусі дзяліліся досведам парцы царквы ў экалагічных праектах. Уладзімір Татарнікаў распавёў аб экалагічным праекце «Белы Бусел» і працы лютаранскай царквы ў Беларусі ў сістэме экалагічнага менеджмэнту, паведамляе luther.by.

27 верасня Уладзімір Татарнікаў прамовіў пропаведзь аб неабходнасці міжцаркоўнага экалагічнага супрацоўніцтва падчас служэння ў міланскай царкве вальдэнсаў. У гэты ж дзень госці з Беларусі азнаёміліся з працай лютаранскай царквы і царквы вальдэнсаў ў Мілане ў галіне экалагічнага менеджмэнту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі