Па Глыбокім прайшлі шэсцем людзі з асаблівасцямі

инвалидыУ Глыбокім па ініцыятыве каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” 24 кастрычніка на сустрэчу «Мы разам!» сабраліся людзі з псіхічнымі ці фізічнымі захворваннямі і іх бацькі і апекуны.

У Глыбокае прыехалі больш за 200 чалавек з Мёраў, Паставаў, Лепеля, Ушачаў, Віцебска, Браслава, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінскага раёна, – каталікі і вернікі іншых канфесіяў, паведамляе catholicnews.by.

Напачатку ўдзельнікі сустрэчы сабраліся ў Троіцкім касцёле, дзе іх прывітаў пробаш парафіі кс. Мікалай Ціхановіч. Пасля інваліды і іх апекуны шэсцем прайшліся ад касцёла да Гарадскога Дома культуры, дзе іх чакалі пачастунак і забаўляльная праграма. Адначасова адбываўся круглы стол для бацькоў і апекуноў асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, сацыяльных работнікаў, святароў.

Удзел у працоўнай і забаўляльнай частках сустрэчы ўзяў дырэктар “Caritas” Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі