У Мінску грэка-каталікі ўшанавалі памяць святара, дзякуючы якому адрадзілася БГКЦ

уніятыУ мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі 24 кастрычніка адбылася Святая Літургія за ўсіх памерлых, якая традыцыйна служыцца напярэдадні свята святога Дзмітрыя.

Пасля богаслужэння ў парафіяльнай капліцы вернікі накіраваліся на Кальварыйскія могілкі, дзе пахаваны першы протапрэсвітар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Ян Матусевіч, на магіле якога айцец- рэдэмптарыст Зміцер Чарнель і а. Аляксей Філіпенка адслужілі паніхіду, паведамляе cssr.by.

2 лістапада на Дзяды вернікі каталіцкага і грэка-каталіцкага веравызнання традыцыйна кіруюцца на папярэдне добраўпарадкаваныя могілкі, дзе адбываецца спачатку агульная, а потым індывідуяльная малітва святара над пахаваннямі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі