26 кастрычніка ў Беларусі чакаецца шквалісты вецер, дажджы і туманы

ветерУ Беларусі ў панядзелак, 26 кастрычніка, па большай частцы тэрыторыі і ў Мінску чакаецца моцны вецер парывамі 15-18 м/с. Пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай з’яве. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

МНС Беларусі рэкамендуе прыбраць гаспадарчыя рэчы з балконаў і двароў у дом або склеп, паркаваць аўтамабілі далей ад дрэў.

Па краіне 26 кастрычніка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература днём будзе каля +5 +11°С.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі