Цягнік «Экспрэс ААН-70» прыбыў у Брэст

поезд ООН
Увечары ў нядзелю, 25 кастрычніка, у Брэст прыбыў святочны цягнік «Экспрэс ААН-70: на шляху да партнёрства для развіцця». Яго ўрачыста сустрэлі на станцыі «Брэст-Цэнтральны».

У дэлегацыі каля 200 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі ААН, прадстаўнікі беларускага ўрада, грамадскіх арганізацый, прыватнага бізнесу, спартсмены, артысты. У зале чакання пасля сустрэчы гасцей прайшло падпісанне Дэкларацыі прыхільнасці мэтам устойлівага развіцця, паведамляе СБ.

26 кастрычніка ў Брэсце адкрыецца Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «70-я гадавіна ААН: дасягненні і перспектывы развіцця» і пройдуць асноўныя мерапрыемствы, фотавыставы, майстар-класы, прэзентацыі мясцовых ініцыятыў. У СШ №1 абмяркуюць праблемы адаптацыі інвалідаў у грамадстве.

26 кастрычніка цягнік адправіцца ў Гомель, а пасля – у Магілёў і Віцебск.

У Магілёў цягнік “Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэтаў устойлівага развіцця” прыбудзе 28 кастрычніка, паведамляе БелТА. Акцэнт будзе зроблены на тэме эканамічнага росту і ўстойлівага развіцця. Пройдзе цырымонія закладкі першага каменя ў падмурак энергаэфектыўнага шматкватэрнага жылога дома №1 у мікрараёне Спадарожнік, пасадка Дрэва свету, канцэрты Уладзіміра Пугача і амерыканскай групы змешаных 328.

Як паведамляла Крыніца, спецыяльны склад «Экспрэс ААН-70» адправіўся ў сямідзённае падарожжа па краіне з Мінска. Яго пасажыры  распавядаюць аб супрацоўніцтве з ААН і пра прыярытэты развіцця арганізацыі.

Удзельнікі акцыі ўжо пабывалі ў Гродне, і, у прыватнасці, у Каложскім парку пасадзілі Дрэва міру.

Раніцай 25 кастрычнiка гасцей сустракалі ў Баранавічах. Праехаўшы вакол Беларусі і наведаўшы ўсе абласныя цэнтры, цягнік вернецца ў Мiнск.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі