Дзеці са смаргонскай нядзельнай школы далі канцэрт для састарэлых

посетилиВыхаванцы нядзельнай школы пры смаргонскім праваслаўным храме святых пакутнікаў Віленскіх па ініцыятыве клірыка іерэя Міхаіла Вярохі 25 кастрычніка наведалі Дом кругласутачнага знаходжання састарэлых у вёсцы Бялкоўшчына.

Дзеці падрыхтавалі для насельнікаў прытулка невялікі канцэрт, цёпла прыняты адзінокімі старымі, паведамляе lida-eparhia.by.

У кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Салігорску 19 кастрычніка ў межах дабрачыннай акцыі «Любімая мама» быў арганізаваны святочны вечар для шматдзетных салігорскіх сем’яў. Сабраных павіншаваў з святамі Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём маці благачынны Салігорскай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Розаў. З канцэртнай праграмай выступілі выпускніцы нядзельнай школы, пасля чаго маці былі ўручаныя падарункі, сабраныя братчыкамі падчас акцыі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця ў гэты дзень з падарункамі прыехалі сябры моладзевага аб’яднання Маладзечанскай епархіі. Таксама валанцёры адвезлі падарункі ў Дома міласэрнасці “Вікторыя” ў вёсцы Пральнікі пад Валожынам, якім апякуецца івянецкі прыход Еўфрасінні Полацкай, паведамляе molod-eparchy.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі