Гуляка: Кнігі мітрапаліта Філарэта павінныя быць настольнымі для святароў

гулякоУпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 25 кастрычніка павіншаваў з 50-годдзем архірэйскай хіратоніі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Гаворачы аб неацэнным укладзе мітрапаліта Філарэта ў адраджэнне ў Беларусі праваслаўнай традыцыі ў канцы ХХ стагоддзя, Леанід Гуляка нагадаў, што мітрапаліт Філарэт пачаў служэнне ў Беларусі ў канцы 70-ых гадоў – у няпростыя часы атэістычнай ідэялогіі, калі “яму давялося праявіць увесь свой дыпламатычны досвед, сваю мудрасць для таго, каб выбудаваць разумныя адносіны і з органамі ўлады, і з прыхаджанамі, і матэрыяльную базу ўмацоўваць, і святароў рыхтаваць, такім чынам – ствараць і навучальныя ўстановы”, паведамляе belta.by.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў падкрэсліў, што па ініцыятыве мітрапаліта Філарэта было пачатае будаўніцтва будынка Дома міласэрнасці, Духоўна-адукацыйнага цэнтра, была адроджаная духоўная семінарыя, а таксама ўказаў, што ў выпадку служэння герарха слушней казаць не пра заслугі, а пра “глыбокі духоўны послух”.

Леанід Гуляка адзначыў ролю Ганаровага Патрыяршага Экзарха як тэолага, аўтара мноства працаў: “Гэтыя кнігі павінны быць настольныя для ўсіх святароў”.

У гэты ж дзень адбылося афіцыйнае адкрыццё Царкоўна-гістарычнага музея БПЦ на базе Духоўна-адукацыйнага цэнтра, у адным з залаў якога размешчаная фотавыстава пра служэнне мітрапаліта Філарэта.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі