Левым у парламенце не месца: польскі Сойм будзе цалкам правым

польшаПа выніках парламенцкіх выбараў у Польшчы, паводле дадзеных экзіт-полаў, у Сойм прайшлі выключна правыя партыі. Кааліцыя “Аб’яднаныя левыя” не змагла набраць неабходнай колькасці галасоў для праходжання ў парламент.

З партый, якія прайшлі: “Права і справядлівасць” займае фланг правых еўраскептыкаў. “Грамадзянская платформа” – права-цэнтрысты, блок «Кукіз’15» – правыя папулісты, а партыя «Сучасная» – правыя лібералы. Польская сялянская партыя дэкларуе прынцыпы правага аграрызму.

«Права і справядлівасць», «Грамадзянская платформа», Польская сялянская партыя і часткова «Кукіз’15» пазіцыянуюць сябе як хрысціянска-дэмакратычныя партыі.

Як паведамляла krynica.info, парламенцкія выбары ў Польшчы выйграе галоўная апазіцыйная партыя «Права і справядлівасьць” Яраслава Качынскага. Па дадзеных апытанняў, за яе прагаласавалі 39,1% выбаршчыкаў. На другім месцы – кіруючая партыя “Грамадзянская платформа”, якая набрала 23,4% галасоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
26.10.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі