Мітрапаліт Кандрусевіч: Сінод спрабаваў пашырыць далягляды для абароны дзяцей Божых
У Ватыкане 25 кастрычніка завяршыўся Сiнод Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце», удзел у якім браў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
22 кастрычніка Айцы Сінода атрымалі прадстаўлены рэлятарамі малых лiнгвістычных групаў, у якіх працавалі каталіцкія біскупы з усяго свету, тэкст фінальнага дакумента Сінода «Instrumentum laboris». За тры тыдні працы герархі ўнеслі ў першапачатковы варыянт дакумент 1 355 паправак, паведамляе catholic.by.
“Тэкст стаў больш біблiйным, – распавядае Тадэвуш Кандрусевіч. – У iм паболела датычнасці да вучэння Касцёла на тэму сям’i. Змянiлiся i тэмы паасобных частак, ён стаў больш лагiчным: Касцёл у слуханнi сям’i, сям’я ў Божым плане i мiсiя сям’i”.
23 кастрычніка Айцы Сiноду абмеркавалi тэкст дакумента і ўнеслi ў яго свае заўвагi i прапановы, значная частка якiх тычылася суаднясення паняткаў сумлення і маральнага закону. Ранiцай 24 кастрычнiка канчатковы тэкст фiнальнага дакумента быў прапанавана Папу Францiшку. У гэты ж дзень адбылося галасаванне па кожным пункце фiнальнага дакумента, які, у выніку, быў прыняты Айцамі Сiноду і атрымаў дазвол Папы Францішка на апублiкаванне.
Удзел ва ўсiх Генеральных кангрэгацыях браў Папа Францішак. “Папа вельмi ясна паставіўся да галоўнага сiнадальнага спрэчнага пытання, а менавiта, аб суаднесенні памiж мiласэрнасцю i справядлiвасцю ў дачыненні да тых, хто развёўся і знаходзіцца ў паўторным грамадзянскім саюзе. Ён, мiж iншым, сказаў, што Сiнод адкрыў закрытыя сэрцы, якiя асуджаюць. Сiнод таксама пацвердзiў, што Касцёл не з’яўляецца Касцёлам толькi справядлiвых i святых, але i грэшнiкаў, якiя шукаюць прабачэння”, – распавядае мітрапаліт Кандрусевіч.
“Сiнод імкнуўся пашырыць далягляды, каб абараняць i абвяшчаць свабоду дзяцей Божых i перадаць прыгажосць хрысцiянскай навiны, якая нярэдка пакрыта iржой архаiчнай i незразумелай мовы, – кажа мітрапаліт Кандрусевіч. – Хаця Сiнод i не знайшоў задавальняючых рашэнняў для цяжкасцяў, з якiмi сустракаецца сучасная сям’я, тым не менш ён заахвоцiў да разумення значэння сям’i як падмурку грамадства i чалавечага жыцця”.
Гаворачы аб магчымым расчараванні тых, хто чакаў, што Сiнод кардынальна перагледзіць вучэнне Касцёла аб сям’i, дазволіць прыняцце Камунiі разведзеным i тым, хто ўступiў у паўторны шлюб i, магчыма, легалiзуе гомасексуальныя саюзы, мітрапаліт Кандрусевіч падкрэслівае: “Праца Сiнода яшчэ раз пацвердзiла, што Касцёлам кiруе Святы Дух, а не свет”.
Сiнод завяршыўся Святой Iмшой у базылiцы святога Пятра, якую ўзначалiў Папа Францішак у саслужэнні Айцоў Сiнода.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)