У Германіі банда рабавала цэрквы дзеля дапамогі ІДІЛ

кельнУ нямецкім Кёльне пад следствам знаходзяцца 8 мужчын, якіх абвінавачваюць у крадзяжы царкоўных рэчаў з мэтай дапамагчы “Ісламскай дзяржаве” і іншым ісламісцкім групам мяцежнікаў у Сірыі.

Кёльнскі суд высветліў, што ў перыяд паміж 2011 і 2014 гадамі група злачынцаў завалодала каштоўнасцямі на агульную суму 19 000 еўра. Часта зламыснікі наносілі страты царкоўным будынкам, якія яны рабавалі, паведамляе dw.com.

Па словах галоўнага абвінаваўцы Надзі Гудэрман, банда звычайна крала кружкі для царкоўных ахвяраванняў, крыжы, чашы і іншыя прадметы царкоўнага прызначэння. Гэтыя ж злачынцы абвінавачваюцца ў крадзяжах са школаў.

Сродкі, якія былі атрыманыя з дапамогай крадзяжоў, перасылаліся ў Сірыю.

Кіраўніком банды быў 26-гадовы выхадзец з Марока, які, па звестках абвінавачвання, праходзіў падрыхтоўку ў ваенным лагеры ІДІЛ у Сірыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі