У Гродне студэнты-медыкі абмеркавалі ўплыў перакананняў лекара на яго працу

врачУ Гродзенскім медыцынскім універсітэце 22 кастрычніка адбылася тэматычная сустрэча студэнтаў з практыкуючым хірургам Мінскага дзіцячага хірургічнага цэнтра Уладзімірам Хомічам «Медыцына і Праваслаўе».

Гаворка ішла аб духоўна-маральных аспектах медыцынскай этыкі, а таксама пра ўплыў хрысціянскіх перакананняў лекара на этыку яго працы і ўзаемадзеянне з пацыентам. Удзел у сустрэчы ўзяў святар іерэй Дзмітрый Ляўчук, паведамляе orthos.org.

Напярэдадні цырымонію прыняцця прысягі ў Гродзенскім кадэцкім вучылішчы наведаў духоўны кіраўнік вучылішча іерэй Аляксандр Гук, які павіншаваў і блаславіў новых выхаванцаў.

У Скідзелі ў гэты ж дзень навучэнцы СШ № 1 прыйшлі ў гарадскую бібліятэку сямейнага чытання на сустрэчу з настаяцелем Міхайлаўскай царквы іерэем Сергіем Ермаковым. У цэнтры гутаркі быў пошук адказу на пытанне – што азначае быць добрым чалавекам.

У Ваўкавыску ў храм Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы прыйшлі на экскурсію малыя, іх выхавальнікі і бацькі з Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 7. Сустрэчу з дзецьмі арганізаваў клірык храма іерэй Сергій Дзяшук.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі