У Інданэзіі ўлады масава зносяць хрысціянскія цэрквы

индонезияУ інданэзійскай правінцыі Ачэх па загадзе ўладаў некалькі дзён таму была дэмантаваная каталіцкая місія. 26 кастрычніка стала вядома, што прынята рашэнне аб зносе каталіцкіх цэркваў, якія не маюць дазволаў на будаўніцтва, у вёсках Лаэ-Мбална і Напагалух.

Рашэнне аб зносе цэркваў было прынятая ўладамі правінцыі пасля сутыкненняў на рэлігійнай глебе, паведамляе ucanews.com.

Таксама стала вядома аб зносе дзвюх пратэстанцкіх цэркваў. Усяго ў акрузе Сінгкіл, па словах чыноўнікаў, плануюць знесці 10 цэркваў.

Прычынай для кардынальнага рашэння ўладаў сталі беспарадкі 13 кастрычніка, калі мусульманскія фундаменталісты падпалілі пратэстанцкую царкву, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, дзясяткі атрымалі раненне, сотні вернікаў былі вымушаныя шукаць прытулку ў прыходзе святога Міхаіла ў суседняй правінцыі Паўночная Суматра.

Чыноўнікі запэўніваюць, што знос здзяйсняецца па дамоўленасці з мясцовымі хрысьціянамі, якія не змаглі прадаставіць дазволаў на будаўніцтва. Аднак манах-кармеліт Мандыюс Матэус Сірынгарынга з місіі, якая была дэмантаваная першай, распавёў, што супольнасць вернікаў так і не змагла пераадолець бюракратычныя перашкоды да атрымання дазволу на будаўніцтва.

Разбураная місія абслугоўвалася парафіяй святой Люсіі акругі Пакпак-Бхарата ў суседняй Паўночнай Суматры.

Богаслужбы ў супольнасцях будуць здзяйсняцца ў прыватных дамах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі