У Мінску маюць намер ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце

рекламаМінскія ўлады маюць намер ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце.

На нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама Ніна Емяльянава адзначыла, што ў Мінску ўсё больш распаўсюджваюцца наземныя рэкламныя пано – на ходніках і пляцоўках перад рознымі аб’ектамі масавага наведвання.

Такая рекдлама шкодзіць эстэтычнаму выгляду вуліц і парушае заканадаўства.

Кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што няўзгодненыя рэкламныя аб’явы варта выдаліць і пакараць тых, хто іх наносіць, перадае БЕЛТА.

Таксама ў Мінску працягнуць выяўляць у інтэрнэце рэкламу аб гандлі алкаголем, рэалізацыі тавараў і паслуг у замежнай валюце, продажы БАДаў, лекаў, а таксама аб паслугах варажбітак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі