У Шклоўскім раёне два чалавекі пацярпелі з-за разрыву катла

мчс
У Шклоўскім раёне ў нядзелю, 25 кастрычніка, раніцай разарваўся кацёл ацяплення ў кацельні малочна-таварнага комплексу ў вёсцы Дабрэйка. Ад выбуху пацярпелі два чалавекі – 40-гадовы вартаўнік і 30-гадовы апальшчык, паведамілі ў МНС Беларусі.

Вартаўнік з апёкамі 17% цела, чэрапна-мазгавой траўмай, ударамі і апальшчык з апёкамі 20% цела шпіталізаваныя.

Былі разбураны дзве сцяны кацельні, зрушылася перакрыцце.

Адна з версій – у сістэме ацяплення ўзнiк залішні ціск з-за адсутнасці цыркуляцыі вады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі