Пастар Рэмез: людзі стаміліся ад тэалогіі і жадаюць перажываць рэальнасць Хрыста

foto_Remez-2
Біблейскі настаўнік Алег Рэмез, пастар царквы “Перамога” ў Абухаве Кіеўскай вобласці Украіны, заснавальнік і кіраўнік цэнтра «Місія Алега Рэмеза», вядомы ў Беларусі сваімі канференцыямі, якія штогод праводзіць з партнёрамі з поўнаевангельскіх цэркваў краіны. Ён вучыць людзей быць паслухмянымі Богу, жыць у прысвячэнні Хрысту і ў духоўнай перамозе. Нядаўна такая канферэнцыя прайшла ў Мінску ў царкве “Святло свету”. Па просьбе партала Krynica.info Алег Рэмез адказаў на пытанні – пра служэнне, веру, духоўны стан беларусаў і ўкраінцаў і паразважаў пра тое, дзе праходзіць рыса дапушчальнага ўдзелу вернікаў у справах грамадства.

Паважаны Алег Аляксандравіч! Вы служыце і ва Украіне, і ў Беларусі – чаму?

З таго дня, як слова, якое Дух Госпада сказаў праз Апостала Паўла: «… (Бог) хоча, каб усе людзі былі збаўлены і дайшлі да пазнання праўды» (1 Цім. 2:4), жыве ў маім духу і ў маім розуме, я не заўважаю ні межаў, ні нацыянальнасцяў. Куды Гасподзь адкрывае дзверы і вядзе, туды іду.

Бываючы ў розных краінах, можаце параўноўваць стаўленне людзей да жыцця, да жадання лепшага, духоўны ўзровень і г.д. Падзяліцеся, калі ласка, сваімі назіраннямі – што агульнага паміж беларусамі і украінцамі, што адрозніваецца?

Усюды, дзе я бываў, ва ўсіх дэнамінацыях людзі хочуць перажываць рэальнасць славы Госпада Ісуса. Народжаныя звыш людзі стамляюцца ад тэалогіі: ім патрэбна рэальнасць Валадарання Ісуса, прычым не на нядзельным сходзе толькі, але і дома, на працы – усюды.

Па спецыфіцы свайго паклікання я магу толькі пазначыць наступнае: у Беларусі вельмі шмат працы. З аднаго боку – гэта добра, а з другога – час-та апошні…

У нас агульны Дух Святы, агульны Гасподзь Ісус, агульны Бог Айцец Госпада нашага, агульныя абяцанні запавету. У астатнім Дух выправіць і ўчыніць.

Якія небяспекі падцікоўваюць сучасных вернікаў і што можна ім супрацьпаставіць?

Асноўная небяспека для кожнага народжанага звыш – гэта невуцтва ў тым, хто ён ёсць, як новае тварэнне, і што яму даступна ў Духу Госпада, а таксама ў тым, што ад яго чакае Гасподзь Ісус.

Магчыма, невуцтва і ня ўяўляла б сур’ёзную небяспеку, калі б не мудрасць зямная, якую пакаянне само па сабе аўтаматычна не прыбірае.

Невуцтва – гэта шырма сатаны, за якой ён выдае свае справы за справы Божыя, а ў дачыненні да Божых спраў сее сумневы.

Я веру, што калі б Гасподзь Ісус стаў стандартам і ўзорам, у святле якога фармаваліся усе вучэнні, Евангелле б заставалася радаснай весткай, а цемра невуцтва не магла б асляпляць розумы народжаных звыш людзей.

Падзяліцеся вашымі ўражаннямі аб нядаўняй канферэнцыі ў Мінску – як усё прайшло, ці быў плод?

Кожная канферэнцыя дзе-небудзь – падобна семені, якое, пасеяўшы і паліваючы ў даверы Госпаду Ісусу, ты чакаеш.

Звычайна ўдзельнікі такіх канферэнцый –  людзі, якія прагнуць Бога, у асноўным, усе крыху ўжо ведалі пра асаблівасці памазання, у якім я служу. Ва ўсіх удзельнікаў была і смага Духа, і жаданне пераменаў.

Як атрымалася, што вы сталі вернікам, сталі пастарам?

Пасля таго, як перажыла нараджэнне звыш мая мама, яна ж пачала маліцца за сваіх дзяцей, гэта я і мой старэйшы брат. І Бог, верны Сваім абяцанням, стаў праводзіць са мной працу па выратаванні, яўляючы славу Сваёй міласці і магутнасці.

Цуд за цудам, і калі я аднойчы застаўся жывы, гэты выпадак закрануў мяне. Тады я стаў разумець, што Бог засцерагае мяне. Гэта было да таго, калі анёл Божы з’явіўся мне ў сне і сказаў прыкладна так: «Калі б мы хацелі цябе забіць, то ўжо даўно б гэта зрабілі». Так сышло падлманлівае меркаване, што Бог мяне карае, засталася толькі Яго любоў. Далей пазнаёміўся з веруючай дзяўчынай. Яна таксама падключылася да малітвы за мяне да таго, як я прыняў запрашэнне ў царкву.

Так, сёння я знаходжуся ў служэнні пастара царквы, але асноўная маё пакліканне – настаўнік. Менавіта на гэта я памазаны Богам, у чым, у асноўным, і здзяйсняю сваю місію. Падрыхтоўка да ўваходу ў пакліканне была з моманту пакаяння, а ў пэўны дзень Бог прамовіў у мой дух. Далей я прыняў шэраг рашэнняў і ўвайшоў у поўнае служэнне.

Сёння людзі менш шукаюць Бога, чым у ранейшыя часы?

Так. І прычына, у асноўным, у тым, што вернікі толькі кажуць пра Валадарства Бога, але не жывуць у ім. Царства Госпада Ісуса – гэта рэальнае царства, яно не толькі духоўнае, але і фізічнае. Яно мае свае правілы, свае статуты, свае законы, сваю мудрасць. Гэта сістэма. Але калі ўдзельнікі Валадарства не жывуць гэтай сістэмай і не практыкуюць яе, яны і не прапаноўваюць яе, а, значыць, перавагі жыцця ў Богу не дэманструюць. Няма кантрасту. Няма і жадання шукаць іншае, яно не прадстаўлена ў кантрасце. Царства Госпада – не альтэрнатыва сістэме свету, яно – сапраўднае жыццё, якім вернікі пакуль і самі не жывуць, а, значыць, і іншым прадэманстраваць не могуць. Пры такім падыходзе, што шукаць няверуючым ў вернікаў?

Навошта хрысціянам звышнатуральныя дары Святога Духа? Бо гэта так небяспечна…

Для невукаў – усё небяспечна. Дары Духа – гэта Божы духоўны рыштунак новага тварэння для паспяховага і пераможнага жыцця ў бясслаўным свеце.

Гэта сведчыць аб тым, што жыццё новага тварэння ў гэтым варожым свеце без ужывання дароў Духа Святога больш будзе падобнае на імітацыю, чым на тое жыццё, якім яго вызначыў Бог. Менавіта з гэтай прычыны Апостал Павел кажа: «…дбайце пра дары духоўныя…» (1 Кар. 14:1). Гэта для новага тварэння Божага важна.

Свету неабходна прадставіць не альтэрнатыву існуючаму жыццю, а сапраўднае жыццё, якое даступнае кожнаму чалавеку ў гэтым бясслаўнаўным свеце. Людзі шукаюць тое, што будзе ў процівагу гэтаму гнілому свету. Людзі шукаюць, як магчыма не існаваць, а жыць у радасці. І ўсе прыходзяць да разумення, што без звышнатуральнага садзейнічання гэта немагчыма.

Тую форму жыцця з Богам, якую ўяўляе рэлігія, людзі не разглядаюць як жыццё. Яны бачаць яе як цяжар, ​​а не форму жыцця. Але народжаныя звыш людзі, напоўненыя Духа Святога, павінны прадставіць кожнаму чалавеку тое, што рэальна даступна з Богам для паўсядзённага жыцця. Дары Духа дадзены народжанаму звыш не толькі для набажэнстваў, але і для паўсядзённага слаўнага жыцця. Народжаныя звыш, якія не практыкуюць дары Духа Святога, кажуць больш пра цярпенні і надзею, чым пра рэальнасць Валадарства Божага ў паўсядзённым жыцці. Дары Духа Святога – гэта тое, з дапамогай чаго Бог аб’яўляе сваю любоў да Яго дзецям і праз Яго дзяцей.

Ці ёсць у вас мара, як у служыцеля?

Знаходзячыся ў пакліканні, я бачу, у мяне ёсць жаданні душы і ёсць жаданні духу. Мая мара – каб жаданні маёй душы сталі адным цэлым з жаданнямі майго духу.

Ёсць розныя пазіцыі адносна рэакцыі цэркваў і вернікаў на грамадскія выклікі і палітычныя праблемы. Як думаеце, дзе ў гэтай далікатнай сферы праходзіць рыса дазволенага ці яе наогул няма?

Калі кожны вернік будзе імкнуцца чуць голас Госпада Ісуса, усе Яго падданыя будуць ведаць пра тое, што ім рабіць на гэтай зямлі, і, такім чынам, быць адказам на праблемы. Бо Дух блаславення ў нас, а не ў няверуючых.

Нам трэба не рэагаваць на праблемы грамадства, а фармаваць яго са сферы духу. А каб фармаваць, трэба ведаць, чаго жадае Госпад Ісус.

Інтэрв’ю падрыхтаваў Анатоль Шырвель, Krynica.info, фота з архіва Алега Рэмеза.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі