Салігорскі суд аштрафаваў махлярак, што стаялі з партрэтамі хворых дзяцей

 

попрошайкиУ Салігорску затрымалі двух махлярак, якія стаялі на вуліцы з фотаздымкамі нібыта хворых дзяцей і выманьвалі ў мінакоў грошы.

Аферыстак ля аднаго з супермаркетаў раскрылі актывісты арганізацыі “Салігорскія аўтааматары” і паведамілі пра іх у міліцыю. Міліцыянты склалі на падманшчыц пратаколы, паведамляе “Еўрарадыё“.

У выніку дзве махляркі – Ганна Мiнчык, Марыя Раманькова – былі абвінавачаныя па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса за “дробнае хуліганства, звязанае з прыставаннем да грамадзян” і асуджаныя да выплаты штрафу па тры базавыя велічыні кожная (па 540 тыс. рублёў).

Раманькова яшчэ атрымала штраф на 360 тыс. рублёў (2 базавыя) па арт. 10.7 за “Прычыненне маёмаснай шкоды грамадзяніну ў выніку ашуканскіх дзеянняў.

Марыя Раманькова вядомая таксама ў Мінску тым, што збірае грошы з партрэтам неіснуючага Сяргея Якiмёнка (працэс выманьвання грошай зафіксаваны на відэа).

Паводле яе слоў, за дзень яна можа зарабляць да 4 млн рублёў, сказаў Эдуард Мацукевіч, удзельнік “Салігорскіх аўтааматараў”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі