Справа аб замаху на крадзеж грашовых сродкаў БМЗ накіравана ў суд

уголовное делоУ суд Жлобінскага раёна накіравалі крымінальную справу аб замаху на крадзеж грашовых сродкаў ААТ «БМЗ», паведамляе прэс-служба Генпракуратуры Беларусі.

Былы эканаміст па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні бюро металалому кіравання забеспячэння сыравінай БМЗ, у змове з іншымі кіраўнікамі і работнікамі завода, у траўні 2012 года спрабавала завалодаць сродкамі прадпрыемства ў памеры 60 млн рублёў.

Яна абвінавачваецца па ч.1 арт.14, ч.3 арт.210 КК (замах на крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі