У Стоўбцах адбудзецца Форум моладзевых лідараў ХПЕ

одинУ Стоўбцах 11-12 кастрычніка пройдзе Форум моладзевых лідараў поўнаевангельскіх цэркваў з усёй Беларусі пад тэматычнай назвай “Адзін Гасподзь, адна вера, адзін хрост”. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары розных праектаў Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля і іх каманды.

Форум задуманы як пляцоўка для знаёмства і абмену досведам, для павышэння эфектыўнасці служэння падлеткам і моладзі нашай краіны, для наладжвання цесных адносінаў і ўзаемнай падтрымкі ўсіх лідараў. Праграму Форуму, а таксама кантакты арганізатараў, можна знайсці тут.

На працягу двух дзён Форуму яго праца будзе ажыццяўляцца ў форме семінараў і майстар-класаў, на якія ўдзельнікі змогуць запісацца пасля рэгістрацыі. Таксама іх увазе будзе прадстаўленая галерэя служэнняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі