Аэрапорт Мінск-1 будзе зачынены да 1 студзеня 2017 года

аэропортАэрапорт Мінск-1 закрыюць да 1 студзеня 2017 г, паведаміў журналістам 28 кастрычніка дырэктар дэпартамента па авіяцыі мінтранса Беларусі Уладзімір Косцін.

Паводле яго слоў, спачатку, з 1 студзеня 2016 года, аэрапорт закрыюць для камерцыйных рэйсаў у сувязі з планамі аб новай забудове на яго тэрыторыі. Тут не будуць абслугоўваць пасажыраў, груз, пошту. У 2016 годзе будзе адкрыты толькі аэрадром для прыёму самалётаў на рамонт на завод.

З 1 студзеня 2017  аэрадром будзе зачынены – да таго часу павінны пабудаваць цэха Мінскага авіярамонтнага завода на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск і тэхабслугоўванне судоў будуць весці там, сказаў Уладзімір Косцін, перадае БелТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі