У Магілёве махляр прысвоіў пяць аўтамабіляў і больш за 1,8 млрд рублёў

уголовное дело
У Магілёве затрыманы 32-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які ў 2014-2015 гадах падманам завалодаў пяццю аўтамабілямі і больш чым за 1,8 млрд рублёў. Пра гэта паведамілі ў СК Беларусі.

Махляр прапаноўваў людзям дапамогу ў абмене, продажы і набыцці аўтамашын.

Прысвоіўшы аўтамабілі і грошы, ён схаваўся і быў абвешчаны ў вышук. У кастрычніку яго затрымалі.

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя сем жыхароў Магілёва.

Па сведчаннях абвінавачанага, аўтамабілі ён прадаў, а ўсе грошы выдаткаваў.

Справа ўзбуджаная па ч.4. Крымінальнага кодэкса арт.209. Абвінавачаны заключаны под варту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі