Войскі Нігерыі вызвалілі больш за 300 закладнікаў Бока Харам

боко харамУзброеныя сілы Нігерыі заявілі аб тым, што падчас спецаперацыі з лагера ісламскіх баевікоў Бока Харам удалося вызваліць больш за 300 людзей.

Як паведамляе Reuters, аперацыя была праведзена ў лесе Самбіса. Менавіта там размешчаны аплот ісламістаў. Салдаты вызвалілі ў суме 338 чалавек. 30 баевікоў групоўкі падчас аперацыі былі забітыя.

Аб радыкальнай групоўцы Бока Харам вядома ў сувязі з тэрактамі ў Афрыцы, у першую чаргу, у Камеруне і Нігерыі. Члены групоўкі хочуць стварыць ісламскі халіфат.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі