ЗША павялічаць інтэнсіўнасць удараў па ІДІЛ

картерЗША ўзмоцняць інтэнсіўнасць аперацыяў супраць ІДІЛ ў Іраку і Сірыі, павялічыўшы колькасць авіяўдараў і правёўшы шэраг наземных рэйдаў, пра што 27 кастрычніка паведаміў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса міністр абароны ЗША Эш Картар.

“Мы не будзем устрымлівацца ад аказання падтрымкі партнёрам у іх намеры наносіць гнуткія ўдары па ІГ, або ад правядзення самастойных аперацыяў, няхай гэта будуць авіяўдары або наземныя дзеянні”, – кажа Картар, нягледзячы на ​​тое, што адміністрацыя прэзідэнта Абамы выступае супраць адпраўкі амерыканскіх наземных сіл у Сірыю, паведамляе ВВС.

Картар паабяцаў новыя авіяўудары ў самы бліжэйшы час па сірыйскім горадзе Ракке і ірацкаму Рамадзі, якія з мая знаходзіцца пад кантролем ІДІЛ і якія сёння спрабуюць штурмаваць сірыйскія групоўкі ўмеранай апазіцыі і іракскія узброеныя фарміраванні.

Старшыня аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Джозэф Данфард пацвердзіў гатоўнасць разгледзець магчымасць адпраўкі амерыканскіх ваенных для барацьбы з джихадыстамі ў Ірак.

Ініцыятывы Картара аспрэчваюць рэспубліканцы, настойваючы на тым, што ЗША неабходна больш дапамагаць мірнаму насельніцтву Сірыі, таксама аказваць падтрымку ўмеранай апазіцыі ў звяржэнні прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі