ЕС прыпыніў дзеянне санкцый супраць Беларусі

флаг есЕС прыпыніў дзеянне санкцый супраць Беларусі на чатыры месяцы, паведаміла прэс-служба Савета Еўрасаюза.

Прыпынена дзеянне замарозкі актываў і забароны на паездкі ў дачыненні да 170 чалавек і трох кампаній у Беларусі, сказана ў заяве ведамства.

Гэта зроблена ў кантэксце паляпшэння адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, адзначаецца ў паведамленні.

Як паведамляла Крыніца, Савет Еўрапейскага саюза 12 кастрычніка  прыняў рашэнне прыпыніць дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі з канца кастрычніка па канец лютага 2016 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі