Каля будынка КДБ у Мінску ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій (фотарэпартаж)

kdb (30)У дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка — да мінскага будынка КДБ прыйшлі людзі.

Пасля невялікага ўступнага слова палітыкаў Міколы Статкевіча і Уладзіміра Някляева прысутныя пачалі запальваць свечкі і знічы, трымаючы іх у руках, сталі ўздоўж праспекту.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства быў і 86-гадовы спадар Мазанік з партрэтам свайго закатаванага бацькі.

Акцыя працягвалася каля 30 хвілінаў, падчас якіх чарговы раз былі складзеныя пратаколы на Міколу Статкевіча, Уладзіміра Някляева і лідара АГП Анатоля Лябедзьку.

Па сканчэнні людзі ставілі свае свечкі на прыступкі КДБ. Да некаторых з іх былі прымацаваныя патрабаванні аддаць камунізм пад трыбунал.

Нагадаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранаў турмы НКУС былі расстраляныя 132 чалавекі: дзеячы культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскія дзеячы БССР. Агульна лік забітых падчас сталінскіх рэпрэсій у краіне ідзе на сотні тысяч.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі