У Салігорску абмеркавалі правядзенне агульных акцый праваслаўнай моладзі

молодежьЛідар праваслаўнай моладзі Салігорска і брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх Віктар Бровушкін 25 кастрычніка сустрэўся з моладдзю аграгарадкоў Хорастава і Гоцк.

У сельскіх прыходах моладзевага лідара прынялі настаяцель хорастаўскага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Максім Казлоў і настаяцель гоцкага храма Параскевы Пятніцы іерэй Андрэй Баранаў, якія сабралі на сустрэчу моладзь сваіх прыхадаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Падчас сустрэчы ішла гаворка аб узгодненай дзейнасці праваслаўнай моладзі Салігоршчыны ў межах правядзення агульных акцыяў, а таксама аб індывідуальнай асабістай стойкасці на абраным хрысціянскім шляху.

Напярэдадні ў Буда-Кашалёве ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы з праваслаўнай моладдзю горада сустрэліся адказны за працу з моладдзю ў Гомельскім гарадскім благачынні іерэй Дзмітрый Мельнікаў і благачынны Буда-Кашалёўскага благачыння пратаіерэй Сяргей Пяшко, паведамляе eparhiya.by.

Таксама ўдзел у сустрэчы ўзялі прыходскія каардынатары па працы з моладдзю і члены гомельскага брацтва вятых Царскіх пакутнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі