Меркаванні беларускіх палітыкаў і дыпламатаў аб адмене санкцый ЕС разышліся

санкцииБеларусь разлічвае на тое, што ўсе санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам будуць у больш хуткім часу адменены, а адносіны з ЕС нармалізуюцца.

Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыі – прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, такі вынік адпавядае інтарэсам усіх бакоў.

Раней Савет ЕС прыняў рашэнне аб тым, каб прыпыніць на 4 месяцы дзеянні замарозкі актываў, а таксама забароны на паездкі ў дачыненні да 170 беларускіх грамадзян і трох кампаній.

Таксама рашэнне Бруселя павітаў і Сяргей Гайдукевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Палітык нагадаў, што ўжо неаднаразова заяўляў, што санкцыі не патрэбныя ні Еўропе, ні Беларусі. Зараз жа Гайдукевіч выказаў надзею, што праз чатыры месяцы санкцыі будуць цалкам адмененыя, паведамляе Радыё Свабода.

Сяргей Скрабец, былы дэпутат парламента і палітвязень, наадварот, адзначыў, што ў рашэнні Савета ЕС асабіста ён не бачыць ніякай логікі. Ён нагадаў, што апазіцыя ўжо каля 10 гадоў дамагаецца ад Бруселя адмены шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі. Сяргей Скрабец падкрэсліў, што пытанні з немагчымасцю для беларусаў свабодна з’яўляцца па тэрыторыі ЕС, дарагім консульскіх зборам і неабходнасцю здаваць адбіткі пальцаў з’яўляецца больш актуальным.

Занадта паспешным лічыць рашэнне Бруселя сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, яно прынята без уліку цяперашніх палітычных рэалій, у якіх падвышаецца ціск на грамадзянскую супольнасць, палітычныя партыі і незалежныя СМІ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі