Суд: Лябедзька заплаціць 9 млн рублёў за «шэсце нацыянальнага сцяга»

лебедько
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 28 кастрычніка аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Мінска на 50 базавых велічынь (на сёння – 9  млн рублёў) за ўдзел у “шэсці нацыянальнага сцяга”. Гэтая несанкцыянаваная акцыя прайшла ў Мiнску 10 кастрычніка.

Анатолю Лябедзьку далі максімальны штраф па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення вулічнага мерапрыемства паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж).

Лідэр АГП заявіў у каментары БелаПАН, што на судзе “абвінавачванне развалілася” і суддзя Шабуня “проста зляпіла прысуд з белых нітак”, падчас акцыі ніякіх пратаколаў на яго не складалі.

Да гэтага, 9 кастрычніка Анатоля Лябедзькі таксама аштрафаваны на 50 базавых велічыняў – па артыкуле 23.34. КаАП за арганізацыю акцыі “За мірную, нейтральную Беларусь” 4 кастрычніка на плошчы Свабоды.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі