У Мінску адбыліся акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

куропаты29 кастрычніка, у дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, прадстаўнікі беларускага грамадскасці правялі ў Курапатах акцыю памяці ахвяр рэпрэсій Сталіна.

Па дадзеных гісторыкаў, колькасць ахвяр рэпрэсій, якія пахаваныя ва ўрочышчы, можа складаць 220-300 тыс. чалавек. Па афіцыйных дадзеных у 1920-1950-ых гадах на тэрыторыі Беларусі, былі рэпрэсаваныя 600 тыс. чалавек. Незалежныя даследнікі прыводзяць іншыя лічбы — 1,4 млн рэпрэсаваных.

Памінальныя мерапрыемствы ва ўрочышчы пачаліся каля 17.00 каля крыжа, які месціцца ля сумнавядомага забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», паведамляе Радыё Свобода.

Удзельнікі акцыі звярнуліся да беларускіх уладаў з патрабаваннем выканаць пастанову ўрада, у выніку чаго ў Курапатах павінен быць усталяваны годны помнік усім ахвярам сталінізму, павінны з’явіцца мемарыялы і ў іншых беларускіх гарадах.

Даніну памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій актывісты аддавалі і 29 кастрычніка ў 14.00. Некалькі прадстаўнікоў «Маладога Фронту» раздавалі каля рэстарана «Макдональдс» у Мінску ўлёткі, дзе была расказана гісторыя трагічных падзей 1937 года.

Як паведамляла Крыніца, 28 кастрычніка ў сядзібе БНФ прайшло заключнае пасяджэнне Грамадскага трыбунала па разглядзе злачынстваў сталінізму ў Беларусі. Праца трыбунала вялася паэтапна на працягу дзесяці гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі