Апублікаваны расклад богаслужбаў аб памерлых у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

зничиУ грэка-каталікоў Беларусі згодна малітоўнай традыцыі перыяд восеньскіх памінальных богаслужбаў пачаўся 24 кастрычніка – у бацькоўскую Дзмітрыеўскую суботу. Актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў працягнецца да 10 лістапада.

У Мінску адмысловыя богаслужбы аб памерлых пройдуць у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Душпастырскім цэнтры ў зав. Снежным, у парафіі святога Язэпа ў Душпастырскім цэнтры па вул. Арджанікідзэ, а таксама ў парафіі Святога Духа, вернікі якой збіраюцца на малітву ў ніжнім храме у касцёле святых Сымона і Алены. Падрабязны расклад богаслужбаў маецца тут.

31 кастрычніка душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі