У Малдове ствараюць праеўрапейскую кааліцыю
У Малдове праеўрапейскія сілы ўжо 31 кастрычніка павінны пачаць перамовы для стварэння стабільнага ўраду. З такім заклікам выступіў лідар Дэмакратычнай партыі Малдовы Марыян Лупу.
Ён прапануе праеўрапейскім сілам сабрацца за сталом перамоваў, і тады ўжо праз тыдзень яны атрымаюць, па яго словах, новую палітычную большасць, здольную забяспечыць стабільны ўрад, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Publika.md.
Лупу заявіў, што дэмакратычная партыя гатовая да перамоваў у любы час, каб праз некалькі дзён была кааліцыя і новы ўрад.
Лідар Ліберальнай Партыі Малдовы Міхай Гімпу ўпэўнены, што няма іншага шляху, акрамя фарміравання новага праеўрапейскага альянсу, перадае Newsmaker.
«Калі ў нас будзе іншы палітычны клас, тады мы зможам казаць аб еўрапейскіх стандартах, да якіх хочам прыйсці», — сказаў Гімпу.
У чацвер, 29 кастрычніка, малдаўскі парламент выказаў ураду Валерыя Стральца вотум недаверу.
За рашэнне аб адстаўцы пры неабходных 51 голасе прагаласавалі 65 дэпутатаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)