У мінскім “Новым жыцці” жанчын вучылі палюбіць сябе і стаць шчаслівымі

тренингУ мінскай поўнаевангельскай царкве «Новае Жыццё» 27 кастрычніка па ініцыятыве сямейнага служэння царквы прайшоў адмысловы трэнінг для жанчын пад назвай «Як палюбіць сябе і стаць шчаслівай».

Спікерамі трэнінгу сталі практыкуючы псіхолаг, маці шасцёх дзяцей Алена Мазгавая і старэйшы выкладчык Мінскага філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта псіхолаг Тэрэза Ачыновіч, паведамляе newlife.by.

Алена Мазгавая падзялілася ўласным досведам пра тое, як яна вучылася цяжкасцям прыняцця сябе і спраўлялася з самаасуджэннем. Тэрэза Ачыновіч казала пра важнасць прабачэння сябе, а пасля і іншых.

У практычнай частцы трэнінгу жанчыны разбіліся на пары і дзяліліся адзін з адным досвдеам выхаду з цяжкіх сітуацыяў.

Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельніцы атрымалі невялікі падарунак – галінку эўкаліпту, якая валодае унікальнай уласцівасцю пахнуць, нават стаўшы абсалютна сухой.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі